Вясной

Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. З іх выбіваюцца клейкія лісточкі. На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.

Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цвітуць пралескі. Фіялетавыя кветкі дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізінах пад кустамі алешніку белымі галоўкамі цягнецца да сонца ветраніца. Гэта першыя веснавыя кветкі.

Граматычнае заданне

Варыянт 1

1. Вызнач род назоўнікаў.

На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.

2. Вызнач склон прыметнікаў.

На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.

3. Вызнач час дзеясловаў.

Цягнецца, зацвітуць, красаваўся.

Варыянт 2

1. Вызнач род назоўнікаў.

Сярод ігліцы і леташняга лісця цвітуць пралескі.

2. Вызнач склон прыметнікаў.

Фіялетавыя кветкі дзівосным дываном упрыгожваюць лес.

3. Вызнач час дзеясловаў.

Ажываюць, цвілі, пацягнецца.

Раней на гэтым месцы было поле. Аднойчы вецер прынёс сюды насенне бярозы. З яго начало расці дрэўца. Цяжка жылося адзінокай бярозцы. Летам вятры атрасалі лісточкі. А зімой засыпаў бярозку снег. Дрэўца калацілася ад холаду.

Убачыў гэта хлопчык. Выкапаў у лесе некалькі бярозак і пасадзіў іх каля адзінокага дрэўца. Не сумавала больш бярозка.

Купанне.

Стаяла гарачыня. Сонечныя прамені былі падобныя на распаленыя іголкі. Дзядуля стаяў са шлангам у руцэ пад самай вялікай яблыняй. Струмень вады зіхацеў на сонцы.

Раптам на галінцы дзядуля зўважыў маленькую птушку. Яна падстаўляла бакі пад вадзяныя пырскі. Крыльцы яе трапяталі. Ножкі нібыта танцавалі. Ва ўсім адчувалася радасць купання.

Птушка жвава крутанулася і падалася ў суседні за вёскай лес. ( 59 слоў)

Граматычнае заданне.

1. пазначце род,і лік і склон прыметніка ў сказе

Дзядуля стаяў са шлангам у руцэ пад самай вялікай яблыняй.

2. пазначце склон назоўнікаў у сказе

Яна падстаўляла бакі пад вадзяныя пырскі.

3. падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Птушка жвава крутанулася і падалася ў суседні за вёскай лес

Рака Бярэзіна.

Цераз невялікі балоцісты луг мы прабіраемся да ракі Бярэзіны. Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў. Рачныя берагі звілістыя. Ля самай вады растуць кустамі лаза і вольха. На зялёных лугавінах квітнее жоўтымі плямамі кураслеп. На гарызонце цямнеюць лясы. Па ўзлесках бялеюць тонкія і стройныя бярозкі. Можа ім абавязана рака Бярэзіна сваёй назвай. ( 55 слоў)

Граматычнае заданне.

1. падбярыце з тэксту аднакаранёвыя словы і разбярыце іх па саставе.

Да слова луг.

2. пазначце склон назоўнікаў у сказе

На гарызонце цямнеюць лясы.

3. падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў.

Музыка ў бары.

Якое раздолле ў зялёным бары летам! Колькі дзіваў усякіх пабачыш! На высокіх хвоях смела скачуць шестрыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі і нясуць у свае гнёзды. Гэта вельмі працавітыя шышкі і нясуць у свае гнёзды. Гэта вельмі працавітыя і руплівыя звяркі. Дзятлы заўзята барабаняць па дрэвах вострымі дзюбамі. Дружным хорам шчабечуць шпакі. Весела пасвістываюць івалгі і дразды. Дзіўная музыка гучыць у бары. ( 57 слоў)

Граматычнае заданне.

разбярыце словы по саставе.

Вавёрачкі, дружным.

2. пазначце час і лік дзеясловаў у сказе.

Дружным хорам шчабечуць шпакі

3. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.

Яны спрытна зрываюць сухія шышкі і нясуць усвае гнёзды

Кантрольная работа па тэме "Сказ"

Кантрольны дыктант (55-60сл)

1 паўгодзе.

Першы снег.

Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі.

Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.

В помощь родителям! Что должен знать Ваш ребенок, окончив 4 класс

Если Вы обладаете информацией, что в результате должен знать и уметь Ваш ребёнок, то Вам легче его контролировать каждый день и получить необходимый результат.